Чэхі вырашылі змяніць назву краіны. З «Чэшскай рэспублікі» на «Чэхію»


«Чэхія» – будзе новай афіцыйнай назвай краіны. «Чэшская рэспубліка» таксама застанецца афіцыйнай назвай, аднак, паводле кіраўніцтва краіны, скарочаны варыянт будзе прасцейшым у выкарыстанні.

Калі ініцыятыву ўхваліць парламент, назву ўнясуць у адпаведную базу ААН. Чэшская рэспубліка паўстала ў 1993 годзе пасля падзелу Чэхаславакіі на дзве дзяржавы.

Адзін з найбуйнейшых чэшскіх экспарцёраў «Pilsner Urquell» падчас маркіроўкі прадукцыі ўжо выкарыстоўвае слова «Czech» замест «Czech Republic». У англійскай мове «Czech» – гэта прыметнік, таму яго нельга выкарыстоўваць у якасці афіцыйнай назвы краіны.

Ініцыятывай уладаў задаволеныя не ўсе: некаторыя лічаць назву «Чэхія» немілагучнай, а таксама мяркуюць, што ў ангельскай версіі яе можна будзе зблытаць з Чачэніяй.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў