Чацвёрты дзень пратэстаў. ОНЛАЙН «Белсату»


Беларусы працягваюць выходзіць на пратэсты.

Сёння, 12 жніўня, пратэсты пачаліся з жаночага ланцугу. Жанчыны выстраіліся ў ланцуг каля Камароўскага рынку. Потым перайшлі на праспект Незалежнасці, на вуліцу Багдановіча, пачаліся ланцугі і ў спальных раёнах. «Белсат» працягвае паказваць і расказваць пра тое, што адбываецца ў Менску і іншых гарадах. Чытайце і глядзіце нас праз спадарожнік, YouTube, сацыяльныя сеткі і сайт. Будзем даносіць да вас інфармацыю ўсімі магчымымі сродкамі.

01:40 Ва Уручча людзі вынеслі кветкі на месца разгону. Плямы крыві абвялі крэйдай і напісалі: «За што?»

Менск, Уручча. Ноч з 12 на 13 жніўня. Месца пасля вячэрняга разгону.
Фота: Belsat.eu
Менск, Уручча. Ноч з 12 на 13 жніўня. Месца пасля вячэрняга разгону.
Фота: Belsat.eu

00:35 Лагойскі тракт: у дварах працягваюцца затрыманні, людзі з вокнаў крычаць «Ганьба».

23:50 Менск: Лагойскі тракт перакрыты на перакрыжаванні з вул. Кальцова, там 6 аўтобусаў з АМАПам. Затрыманні былі каля Mcdonalds на Лагойскім тракце.

23:40 А 23:00 у мікрараёне Зялёны Луг пратэстоўцы перакрылі дарогу, сігналілі машыны.

23:30 Інфармацыя ад чытачоў: У Шабанах свецяць ў вокны дамоў, брасалі шумавыя гранаты.

23:17 У праваабаронцы Тацяны Равякі прайшоў ператрус, паведаміў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі. У яе дома раней ночылі ўкраінскія журналісты Канстанцін Рэўцкі і Яўген Васільеў. Іх затрымалі 12 жніўня. Ператрус праводзіў СК. Цікавілі рэчы ўкраінцаў. Канфіскаваны ноўтбук і пашпарт аднаго з украінцаў, а таксама ноўтбук Таццяны. Сама Таццяна на волі, перадае Радыё Свабода.

23:13 Нам пішуць: 10-15 хвілінаў таму ў Шабанах (мікрараён у Менску), каля крамы «Суседзі» праязджала машына ДАІ. Нейкія не зусім цвярозыя хлопцы перакрылі ёй дарогу і кінулі пад аўто петарду. Праз 3 хвіліны прыехаў АМАП. Адбыліся 3 моцных выбухі. Людзі разбягаюцца, але калі АМАП адыходзіць, вяртаюцца. Некалькі людзей бегаюць па дварах.

23:09 Вядомая джазавая басістка, якая знікла ў ноч з 10 на 11 жніўня, знайшлася на ЦІП на Акрэсціна. Спіскі не вывешваюць, перадачы не прымаюць, адвакатаў не пускаюць. Пра гэта паведаміў музыка Павел Аракелян.

23:07 Бабруйск: затрымалі журналіста Андрэя Шобіна. Ён у Ленінскім РАУС у Бабруйску, сказалі, што павязуць у ІЧУ і заўтра суд.

22:54 Імправізаваныя барыкады на Каменнай Горцы.

22:49 Уручча, выбухнула 5 гранат. «Гэта нейкае пекла», – кажа наш карэспандэнт. Пасля кожнага выбуху людзі скандуюць «Жыве Беларусь!»

22:47 Уручча: Вельмі шмат вайскоўцаў. Людзі працягваюць скандаваць «Сыходзь» і «Жыве Беларусь». Наш карэспандэнт пачуў 2 чаргі стрэлаў.

22:45 Менск, Бачыла, 6. Хутка прывезла АМАП, у двары схаваліся.

22:43 Ва Уруччы страляюць па людзях, якія не разышліся, падае наш карэспандэнт. Гукі вельмі стрэлаў вельмі моцныя!

22:39 Шабаны выйшлі на пратэст.

Менск, мікрараён Шабаны, 12 жніўня. Фота даслалі чытачы Belsat.eu
Менск, мікрараён Шабаны, 12 жніўня. Фота даслалі чытачы Belsat.eu

22:37 На Пушкінскай большасць пратэстоўцаў разагналі, застаюцца прыкладна 100 чалавек, кажа наш карэспандэнт. Аўтазакі накіраваліся ў бок станцыі метро «Спартыўная».

22:35 В Уруччы ўнутраныя войскі разагналі пратэстоўцаў. Людзі хаваюцца ў дварах.

22:30 Дзеючы супрацоўнік МУС заклікае да мірнай перадачы ўлады Ціханоўскай.

22:25 Перадаюць, што на Грыне АМАП.

22:15 На Пушкінскай 15 хвілінаў таму былі затрыманні. Цяпер працягваюць стаяць 2 аўтазакі, каля 100 чалавек працягваюць стаяць каля выхадаў са станцыі метро, паведамляе наш карэспандэнт.

22:07 Скрыжаванне Гарэцкага і Шаранговіча АМАП палюе на людзей, паведамляе відавочца.

22:00 У Малінаўцы гучныя выбухі.

21:55 На рагу вуліц Пляханава і Ракасоўскага сабраліся каля 200 чалавек з кветкамі. Акцыя носіць мірны характар.

21:48 Любоў Лунёву вызвалілі.

21:34 На Каменнай горцы шмат людзей і шмат міліцыі, бусаў. І проста неверагодная колькасць кветак паабапал Прытыцкага. Таксама шмат белых балонікаў.

21:23 Са зваротам спыніць гвалт выступілі акторы купалаўскага тэатру.

https://www.facebook.com/raman.padaliaka/videos/3731076443586685/

21:18 АМАП з’ехаў з Уручча. Там працягвае стаяць каля 200 пратэстоўцаў.

21:12 Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік распавёў, што думае пра акцыю медыкаў, якія выйшлі на мірны пікет. Там пра тое, што ўсё зрэжысіравана. Пачытайце самі.

20:50 Дарʼя Домрачава звярнулася да кіраўніцтва АМАПа з заклікам спыніць гвалт, пра гэта яна напісала ў сваім Instagram.

https://www.instagram.com/p/CDzAOeJh3nQ/?utm_source=ig_web_copy_link

20:45 На Каменнай горцы ў дварах затрымліваюць так званыя ціхары, людзі ў цывільным запіхваюць асобных мінакоў і мікрааўтобусы.

20:42 Уручча цяпер.

Уручча, Менск, 12 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Уручча, Менск, 12 жніўня.
Фота: Belsat.eu

20:37 На Пушкінскай вялікі затор. Больш за 50 аўтаў не пускаюць аўтазакі, едуць вельмі павольна. Моцна сігналяць. Людзей каля 1 тысячы. На Пушкінскай рух практычна блакаваны, падае наш карэспандэнт

20:30 На пл Перамогі удзельніцы ланцугу салідарнасці працягваюць акцыю.

Акцыя салідарнасці на пл Перамогі. Фота чытачоў «Белсата»

20:25 Адразу 7 журналістаў дзяржмедыяў звольніліся з-за сітуацыі ў краіне, падае TUT.BY: Вера Карэтнікава (БТ), Яўген Перлін (БТ), Сяргей Казловіч (БТ), Таццяна Бародкіна (СТБ), Аляксандр Шусцер (Першы канал Беларускага радыё), Таццяна Філіпчанка (Першы канал Беларускага радыё), Дзмітрый Кахно (АНТ),

20:23 Затрыманая журналістка «Белсату» Любоў Лунёва і аператар Дзмітрый Буянаў, яны ў Ленінскім РАУС

20:19 Каля «Аўроры» АМАП, людзі пачалі перахадзіць на іншы бок метро, паведамляе журналіст Belsat.eu.

20:14 Сцяна плачу, Ізраіль. Даслалі чытачы Belsat.eu

Сцяна Плачу, Ізраіль, 12 жніўня. Фота даслалі чытачы Belsat.eu

Праспект Дзяржынскага.
Фота: Belsat.eu

20:09 Некалькі аўтазакаў і аўтобусаў АМАПу паехалі з Пушкінскай у бок Каменнай горкі.

20:08 Ад ГЦ «Цівалі» да Пушкінскай амаль няма руху. Машын стала заўважна менш, перадае наш карэспандэнт.

20:00 Актывіст кампаніі ByCovid Андрэй Ткачоў моцна збіты, у яго ЧМТ, на дадзены момант ён у Жодзінскім ізалятары, падае Telegram канал «Мотолько помоги»

19:54 Жорстка збіты палітычны аглядальнік, журналіст «Радыё Свабода», вядоўца праграмы «Размова» на «Белсаце» Віталь Цыганкоў.

«На Нямізе машыну спыніў супрацоўнік ДАІ, запатрабаваў выйсці з машыны. З улікам усіх падзей, калі людзей выцягваюць з машыны, збіваюць і затрымліваюць, я адмовілася. Я сказала, што пакажу дакументы з машыны. На гэта супрацоўнік ДАІ вельмі рэзка адрэагаваў, пачаў апускаць шкло, біць па машыне, прыставіў пісталет праз вакно да маёй галавы і запатрабаваў выходзіць. Я з-за гэтага паехала наперад. Нас акружылі некалькі аўтамабіляў ДАІ, Віталя выкінулі з машыны, пабілі, паклалі на асфальт. Цяпер мы ў Маскоўскім РАУС», – распавяла РС жонка Віталя Цыганкова Вольга.

19:45 Журналістаў «Белсату» Любоў Лунёву і Зміцера Солтана затрымалі. ДАІшнікі ўбачылі, як яны з аўто здымалі, і спынілі. Любу накіроўваюць у ДАІ правяраць аўто, Солтана павезлі ў РУУС.

19:43 На Пушкінскай каля 500 чалавек, пад’ехалі некалькі аўтобусаў з АМАПам.

19:40 Дэманстранты перакрылі праспект Дзяржынскага, перадае карэспандэнт «Нашай Нівы».

Каменная горка.
Фота: Belsat.eu
Каменная горка.
Фота: Belsat.eu

19:35 У метро «Аўтазаводская» на платформе стаяць амапаўцы, паведамляе карэспандэнт «Белсата».

19:30 Літва дазволіла па гуманітарных і палітычных мэтах прыязджаць беларусам у Літву нягледзячы на каронавірус.

– З улікам высноваў аб становішчы ў Беларусі нашай рабочай групы па ацэнцы сітуацыі з нацыянальнай бяспекай жыхарам гэтай краіны па спецыяльным хадайніцтве МУС можа прадстаўляцца права ўезду ў Літву з асаблівымі гуманітарнымі палітычнымі мэтамі, – патлумачыла кіраўнік МУС Літвы Рыта Тамашюнене.

19:20 АМАП з’ехаў з Пушкінскай. Людзі пляскаюць у далоні.

19:18 На Каменнай горцы ланцуг расцягнуўся ад метро да Прытыцкага? 71. Праз дарогу стаяць 2 машыны з унутранымі войскамі, людзей некалькі сотняў.

19:15 У Гомлі жанчыны таксама выйшлі на ланцуг салідарнасці.

Гомель, 12 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Гомель, 12 жніўня.
Фота: Belsat.eu

19:10 Каменная горка: у ланцугу каля станцыі метро больш за 100 чалавек.

19:07 Каля Медуніверу выйшлі ў ланцуг медыкі. Да іх на размову прыехаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

18:04 Ліда. Выйшлі жанчыны ў ланцуг салідарнасці. Фота даслалі чытачы.

Ліда, 12 жніўня.
Фота: Belsat.eu

19:01 На Пушкінскай хапун, перадае наш карэспандэнт. Людзі паспелі забегчы ў краму, але іх адтуль выганяюць.

19:00 Камення горка ў Менску, людзі збіраюцца ўздоўж Прытыцкага. Як паведамілі нашаму карэспандэнту ў ГЦ «Green», яны не плануюць зачыняцца раней за 23:00. У самым гандлёвым цэнтры ўключылі Цоя «Перамен». Ланцуг салідарнасці выстройваецца ў Малінаўцы ў Менску.

18:58 У Менску адключылі тэлеканал Euronews.

18:55 Акцыя салідарнасці з беларусамі праходзіць зараз у Капенгагене. Фота даслалі чытачы.

Капенгаген, 12 жніўня. Фота даслалі чытачы

18:48 Ланцуг салідарнасці каля ЦУМа. Фота ад чытачоў

Ланцуг салідарнасці каля ЦУМа. Фота ад чытачоў
Ланцуг салідарнасці ва Уруччы.
Фота: «Белсат»
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

18:23 Менск: метро «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі» закрытыя. У раёне пл. Я. Коласа ўжо закрытыя кавярні. Каля ЦУМа некалькі сотняў людзей стаяць у ланцугу салідарнасці.

18:17 Уручча: Выгружаецца амап са шчытамі ля гц спектр

Уручча, 12 жніўня.
Фота: Belsat.eu

18:12 Бабруйск: Падышлі міліцыянты, кажуць разыходзіцца, бо гэта парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах. Жанчыны разыходзяцца з рукамі за галавою.

Бабруйск.
Фота: Belsat.eu

18:10 Ва Уручча ўжо з’яўляецца вайсковая тэхніка.

Вайскова тэхніка ва Уруччы.
Фота: Belsat.eu
Вайскова тэхніка ва Уруччы.
Фота: Belsat.eu

18:00 Каменнай Горцы жанчынам раздаюць каву.

17:55 Бабруйск, вуліца Менская. Жанчыны выйшлі, машыны едуць, сігналяць. На пачатку акцыі забралі хлопца 15 гадоў. Жанчыны кажуць, што выйшлі падтрымаць Беларусь і сказаць, што яны супраць гвалту ад дзяржавы.

Бабруйск.
Фота: Belsat.eu
Бабруйск.
Фота: Belsat.eu

17:50 Жанчыны стаяць на Каменнай Горцы. Фота даслалі чытачы Belsat.eu

Фота даслалі чытачы Belsat.eu
Фота даслалі чытачы Belsat.eu
Стужка навінаў