Чарговыя «мініраванні» у Менску: эвакуююць гандлёвыя і бізнес-цэнтры


У другой палове дня ў шэраг сталічных установаў паступілі паведамленні аб мініраванні. Наведнікаў і персанал эвакуююць.

Пра гэта распавяла прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава ў сваім Telegram-канале:

«У розныя арганізацыі Менску працягваюць паступаць паведамленні пра небяспеку. У гэтай сувязі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў прымаюцца дадатковыя меры бяспекі. У гандлёвых цэнтрах, гасцініцах і іншых аб’ектах працягваюць працу сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы».

Фота @tutbylive

Як паведамляе TUT.BY, людзей эвакуююць з гандлёвых цэнтраў «Галерэя Менск», «Галілеа», «Дана Мол», «Сталіца», а таксама з бізнес-цэнтра «Рубін Плаза» (праспект Дзяржынскага, 5). Гэта звязваюць з паведамленнямі аб мініраванні будынкаў.

Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Пастаяльцы менскіх гатэляў пасля эвакуацыі з нагоды паведамленняў аб замінаванні будынкаў. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
19 жніўня 2019 года. Супрацоўнікі МУС чакаюць каля гасцініцы «Юбілейная» пасля паведамлення аб замінаванні. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Раніцай 19 жніўня ў Менску з аналагічнай прычыны эвакуявалі каля двух тысяч чалавек з будынкаў вакзалу, некаторых гасцініц і аэрапорту.

Як перадаюць карэспандэнты belsat.eu, цяпер з Цэнтральнага аўтавакзалу не адпраўляецца транспарт, выезд з яго перакраты. Усе аўтобусы ад’язджаюць з прыпынкаў гарадскога транспарту.

КА belsat.eu

Стужка навінаў