Чаму прадпрыемствы атрымліваюць ільготы, але не становяцца паспяховымі


Свабодныя эканамічныя зоны (СЭЗ) і Парк высокіх тэхналогіяў (ПВТ) дэманструюць больш высокія вынікі эканамічнага развіцця, чым нацыянальная эканоміка Беларусі. Пра гэта адзначаецца ў працы Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC «Беларусь: Параўнальнае даследаванне прамысловых паркаў і асаблівых эканамічных зонаў».

Паводле даследавання эканаміста Дзмітрыя Колькіна, СЭЗ і ПВТ дэманструюць больш высокія вынікі эканамічнага развіцця чым па краіне ў сярэднім, акрамя таго, яны ўнеслі значны ўклад у чысты прыток наўпроставых замежных інвестыцыяў у краіну і згулялі важную ролю ў фармаванні яе экспарту.

«Аднак некаторыя сацыяльныя паказнікі СЭЗ і ПВТ апынуліся адносна нізкімі. Сярэдні заробак у СЭЗ амаль такі ж, як заробак у астатняй частцы эканомікі, хоць рэзідэнты СЭЗ звычайна характарызуюцца больш высокай канкурэнтаздольнасцю ў параўнанні з аналагічнымі прадпрыемствамі за межамі зон. Насуперак чаканням, ПВТ таксама мае больш нізкае значэнне выручкі на аднаго працаўніка ў параўнанні з СЭЗ і астатняй эканомікай», – адзначаецца ў даследаванні.

Свабоды больш. Але ці ёсць сэнс?

Асаблівыя эканамічныя зоны ў Беларусі таксама абмежаваныя пэўнымі галінамі. Напрыклад, у ПВТ асноўная ўвага надаецца на развіццё інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогіяў (ІКТ). Гэта абмяжоўвае дзейнасць рэзідэнтаў ПВТ, і некаторыя кампаніі не могуць увайсці у структуру і атрымаць пэўныя ільготы. Кампаніі, якія працуюць у свабодных эканамічных зонах, не абмежаваныя пэўнай дзейнасцю – але гэтая свабода не дазволіла стварыць новыя сектары эканомікі.

Фота: Yegor Aleyev / TASS / FORUM

З улікам таго, што свабодныя эканамічныя зоны раскіданыя па ўсёй краіне, шмат буйных дзяржаўных прадпрыемстваў змаглі ўвайсці ў іх склад і атрымаць пэўныя ільготы, не залежна ад таго, дзе геаграфічна яны знаходзяцца. Але па правілах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) ільготы для рэзідэнтаў СЭЗ павінны быць практычна аднолькавыя на ўсёй тэрыторыі ЕАЭС. І гэта робіць такія зоны менш прывабнымі для прадпрыемстваў у параўнанні з тым жа ПВТ.

Hавiны
СЭЗ «Віцебск» зацікавіла шведскі капітал
2019.03.19 22:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў