Бюджэт пілатуемай місіі на Марс складае 19,5 мільярда долараў.
Сенат ЗША ўпершыню заканадаўча замацаваў намер адправіць чалавека на Чырвоную планету. Тэкст дакументу даступны на сайце верхняй палаты Кангрэсу.
Сёння стала вядома, што кампанія SpaceX правяла першыя паспяховыя выпрабаванні рухавіка Raptor. Гэта магутная сістэма, якую плануюць выкарыстаць у ракеце для экспедыцыі на Марс ужо да 2024 года.
Пра гэта ў сваім Twitter напісаў кіраўнік SpaceX Ілан Маск.
Пакуль жа ў планах Маска адправіць першы беспілотны карабель у 2018 годзе. Гэта будзе карабель серыі Dragon, распрацаваны для дастаўкі грузаў на МКС. Калі ўсё атрымаецца, SpaceX будзе адпраўляць ракеты на Марс кожныя 26 месяцаў.
ДР belsat.eu