На Гаваях скончыўся эксперымент для сімуляцыі жыцця на Марсе


Цягам года каманда навукоўцаў жыла на вяршыні вулкану ў купале ва ўмовах, якія імітавалі перабыванне на Чырвонай планеце. Увесь гэты час шэсць валанцёраў з Англіі, Францыі ды Нямеччыны туліліся на 93 квадратовых метрах без свежага паветра, ежы, апроч кансерваў, і магчымасці пабыць сам насам амаль у поўнай ізаляцыі.

Выбірацца на двор валанцёры маглі толькі для сімуляцыі выхадаў у адкрыты космас у спецыяльных касцюмах. Месца абралі не выпадкова. Паводле аўтараў эксперыменту, пустэльныя ўмовы вулкану Мауна-Лоа бязлюдныя і максімальна набліжаныя па характарыстыках да паверхні суседняй планеты.

Працягласць місіі можа скласці ад аднаго да трох гадоў. Удзельнікі эксперыменту сцвярджаюць, што палёт на Марс рэальны ўжо ў бліжэйшай будучыні.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў