Чалавечая вежа. Незвычайныя спаборніцтвы ў Каталоніі


Традыцыя будоўлі «чалавечых вежаў» распачалася ў Каталоніі яшчэ ў XVIII стагоддзі. Цяпер афіцыйныя спаборніцтвы адбываюцца ў горадзе Тарагона 26-ты раз.

Заўзятары рэпетуюць цягам усяго года. «Удзельнікі «чалавечай вежы» робяцца нібы сваякамі. Унізе моцныя мужчыны, уверсе дзеці», – патлумачыў удзельнік імпрэзы.

Найвышэйшая вежа ў гісторыі спаборніцтваў мела 10 паверхаў… Дарэчы, не заўжды ўсё атрымліваецца. Прайграюць тыя каманды, чые вежы развальваюцца.

ЮНЭСКА уключыла гэтае майстэрства ў спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Стужка навінаў