Чачэнскага праваабаронцу Аюба Ціціева прыгаварылі да 4 гадоў калоніі


Кіраўнікf чачэнскага офісу праваабарончага цэнтру «Мемарыял» абвінавацілі ў захоўванні наркотыкаў у буйным памеры. Адвакаты настойвалі на апраўдальным прысудзе, спасылаючыся на адсутнасць доказаў вінаватасці Ціціева.

Пракуратура патрабавала асудзіць Ціціева да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 тысячаў рублёў (больш за 1500 долараў ЗША), піша DW.DE. У той жа час адвакаты настойвалі на апраўдальным прысудзе, спасылаючыся на адсутнасць доказаў вінаватасці іх падабароннага і станоўчыя характарыстыкі асобы Ціціева, агучаныя шматлікімі сведкамі.

У сваім апошнім слове Аюб Ціціеў адзначыў, што судовы працэс па ягонай справе «пабіў рэкорд крывадушнасці і цынізму». Ён падзякаваў усім, хто аказваў яму падтрыманне, і папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і і блізкіх за пакуты, якія яны перанеслі ў сувязі з крымінальнай справай супраць яго.

Аюб Ціціеў быў затрыманы 9 студзеня летась і змешчаны пад арышт. Па версіі следства, праваабаронца «у неўстаноўленым месцы і час» і «пры нявысветленых абставінах» набыў не меней за 207 грамаў марыхуаны. Кіраўнік чачэнскага аддзялення «Мемарыялу» віну не прызнае і настойвае на тым, што наркотыкі яму падкінулі.

У «Мемарыяле» лічаць, што Ціціева арыштавалі на падставе сфальсіфікаваных доказаў, пры гэтым парушана яго права на справядлівае судовае разбіральніцтва, гарантаванае Канстытуцыяй Расеі. Неўзабаве пасля затрымання Ціціева тэлебачанне Чачэніі паказала выступ кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава, які назваў незалежных праваабаронцаў «ворагамі народа», якія займаюцца «стукацтвам» і дыскрэдытуюць свой народ.

«На апошняе пасяджэнне суду ў Шалі прыбылі супрацоўнікі амбасадаў Нямеччыны, Францыі, Нарвегіі, Канады, прадстаўніцтва Еўрапейскага Звязу ў Расеі, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў – ПЦ «Мемарыял», «Грамадскі вердыкт», Камітэт супраць катаванняў, Маскоўская Хельсінкская група, «Міжнародная амністыя», – гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у Telegram-канале «Мемарыялу».

Hавiны
«Скажы: Чачэнія – гэта крута». З інтэрнэту актыўна выдаляюць відэа, дзе кадыравец збівае расейца
2015.05.19 13:13

СК, belsat.eu

Стужка навінаў