«Скажы: Чачэнія – гэта крута». З інтэрнэту актыўна выдаляюць відэа, дзе кадыравец збівае расейца


У сеціве з’явілася відэа аб тым, як кадыраўскі баевік па мянушцы «Дзікі» здзекуецца над расейцам. Паводле апісанняў да роліка, інцыдэнт адбыўся ў цягніку, калі «Дзікі» ды «добраахвотнікі» вяртаюцца з Данбасу ў Расею.

Кадыравец у тамбуры цягніка дае аплявухі мужчыне славянскай знешнасці і змушае яго паўтараць «Чачэнія – гэта крута».

Відэаролік з’яўляўся на розных акаўнтах на «Youtube» ды «Уканткце», аднак на абодвух сэрвісаў ролік перыядычна выдаляюць ці блакуюць.

Некалькі месяцаў таму ў інтэрнэце таксама з’яўлялася відэа пра тое, як якут, што ваюе на баку ЛНР/ДНР збівае жыхара Масквы нібыта за дэзертырства.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў