Былы паліцыянт пад наркотыкамі ездзіў на аўтамабілі па будынку казанскага аэрапорта


Пагоня за неадэкватным кіроўцам адбылася 21 снежня. Цяпер відэа трапіла ў інтэрнэт.

Супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць машыну парушальніка, які быў пад уздзеяннем наркотыкаў, рукамі.

Паводле паліцыі, за стырном быў 40-гадовы Руслан Нуртдзінаў, былы следчы УУС з Набярэжных Чалноў, які цяпер працуе ў ахоўным бізнесе.

На відэа бачна, як паліцэйская машына пераследуе яго аўта, пазней парушальнік падʼяжджае да будынку, прабівае шыбу, уязджае ўнутр і пачынае ездзіць па тэрміналу. Супрацоўнікі ДАІ пераследуюць яго пешшу і спрабуюць спыніць рукамі. У выніку мужчыну затрымалі на вуліцы, калі той выехаў.

Экс-паліцыянта затрымалі на 15 содняў за захоўванне наркотыкаў. На яго пачалі дзве крымінальныя справы: за напад на паліцыянтаў і прычыненне шкоды чужой маёмасці. Аэрапорт ацаніў шкоду ў $ 100 тысяч.

ДР belsat.eu паводле meduza.io, ria.ru

Стужка навінаў