«Было так добра, пакуль не прыйшлі феміністкі». У Менску выступіць Заліна Маршанкулава


У нядзелю, 27 кастрычніка, у Менску выступіць вядомая феміністка, аўтарка кнігі «Жаночая ўлада» Заліна Маршанкулава.

Лекцыя Заліны адбудзецца ў Культурным цэнтры «Корпус», што месціцца ў Менску на праспекце Машэрава, 9 к8, арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца інтэрнэт-часопіс 34mag.net.

Размова, назва якой «Было так добра, пакуль не прыйшлі феміністкі», пойдзе пра стэрэатыпы і памылкі, з якімі штодня сутыкаюцца сучасныя феміністкі.

Кошт квіткоў на мерапрыемства складае ад 20 да 30 рублёў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў