Буйны тэракт у Кабуле. Дзясяткі загінулых


Ахвярамі двайнога тэракту ў Афганістане сталі 24 чалавекі, 91 параненыя.

Сярод ахвяраў тэракту – шэф паліцыі аднаго з раёнаў Кабулу і высокапастаўлены вайсковец.

Двайны тэракт здзейснілі тэрарысты-смяротнікі – яны падарвалі сябе побач з будынкам міністэрства абароны. Абодва загінулі.

Па дадзеных агенцтва «Франс Прэс», адказнасць за тэракты ўзяў на сябе рух «Талібан».

Эксперты прызнаюць, што ў 2016 годзе сітуацыя ў сферы бяспекі ў краіне рэзка пагоршылася. Паводле прадстаўнікоў ААН у Афганістане, у першай палове 2016 года ад тэрактаў і ўзброеных сутыкненняў у Афганістане загінулі каля 1600 мірных жыхароў, больш за 3500 былі параненыя.

ДР belsat.eu паводле

Стужка навінаў