Брытанскі парламент прагаласуе ў справе брэкзіту


Галасаванне ў брытанскай Палаце абшчын па законапраекце аб выхадзе краіны з Еўразвязу пройдзе ў наступны аўторак.

Чалец Кансерватыўнай партыі, міністр аховы здароўя і сацыяльнай абароны Стывен Барклі паабяцаў, што галасаванне пройдзе на наступным тыдні, падае «Sky News». У лістападзе 2018-га ён стаў дзяржаўным сакратаром Вялікай Брытаніі па выхадзе з Еўразвязу.

У размове з «Бі-Бі-Сі» прэм’ер-міністр Брытаніі Тэрыса Мэй заявіла, што галасаванне прызначалі на 15 студзеня.

Зараз цягам тыдня парламентарыі будуць дэбатаваць па гэтых пытаннях.

Лондан і Брусель узгаднілі здзелку ў справе брэкзіту 25 лістапада 2018 года.

ДД

Стужка навінаў