Борыс Джонсан пайшоў на папраўку


Брытанскі прэм’ер «узаемадзейнічае» з камандай клінікі, паведамляе Бі-бі-сі.

Борыс Джонсан двое содняў правёў у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Пра тое, што прэмʼер захварэў на COVID-19 стала вядома напрыканцы сакавіка.

Зранку 6 красавіка стала вядома, што Джонсана шпіталізавалі, а ўвечары таго ж дня медыі паведамілі, што прэмʼера перавялі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.

Па стане на 8 красавіка ў Вялікай Брытаніі 61 тыс. інфікаваных каронавірусам. Ахвярамі віруса стала 7 тыс. брытанцаў. Урад Вялікай Брытаніі працяглы час ігнараваў пагрозу распаўсюду SARS-CoV-2.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў