Больш за 6 мільёнаў чалавек у свеце заразіліся COVID-19


Колькасць інфікаваных каронавірусам ва ўсім свеце перавысіла 6 мільёнаў – такія дадзеныя прыводзіць 31 траўня ўніверсітэт Джонса Хопкінса.

Мацней за ўсё ад COVID-19 пацярпелі ЗША, дзе зафіксавана больш за 1,7 мільёна выпадкаў заражэння. Ад хваробы памерлі 103 тысячы жыхароў штатаў.

На другое месца па лічбе выпадкаў выйшла Бразілія – 498 тысяч, на трэцяе перамясцілася Расея з 396 тысячамі інфікаваных. У пяцёрку таксама ўваходзіць Вялікая Брытанія (274 тысячы) і Іспанія (239 тысяч).

Агулам у свеце 369 тысяч чалавек памерлі ад каронавірусу. Больш за 2,5 мільёны хворых паправіліся.

У Беларусі па стане на 30 траўня было зарэгістравана 41 658 выпадкаў, што пераўзыходзіць лічбы ва ўсіх суседніх краінах, акрамя Расеі. 229 пацыентаў памерлі, 17 964 выпісаныя са шпіталяў.

Hавiны
У Беларусі 229 чалавек памерлі ад каронавіруснай інфекцыі. У краіне больш за 41 тысячу інфікаваных
2020.05.30 14:50

КА belsat.eu

Стужка навінаў