Аўтары петыцыі прапануюць аднавіць забарону на рэалізацыю алкагольных напояў у Менску з 22:00 да 09:00.
«Забарона на рэалізацыю алкаголю ў Менску з 22:00 да 09:00 пратрымаўся роўна два месяцы і дзесяць дзён. Чым кіруюцца чыноўнікі ў Менгарвыканкаме, калі прымаюць такія рашэнні?», – гаворыцца ў петыцыі.
Ініцыятары аднаўлення забароны нагадваюць, што Беларусь з’яўляецца адным з сусветных лідараў па спажыванню алкаголю на душу насельніцтва.
«Вяртанне забароны на продаж алкаголю з 22.00 да 09.00 не вырашыць праблемы, але, магчыма, выратуе пару чалавечых жыццяў. Магчыма, муж не заб’е ў п’яным угары сваю жонку, вадзіцель не саб’е пешахода, чалавек не патоне ў возеры і, магчыма, хтосьці не згарыць ва ўласнай кватэры ад незатушанай цыгарэты», – адзначаецца ў петыцыі.
Чытайце таксама >>> «Як наконт вярнуць права піць у грамадскіх месцах?»
ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by