Паводле дадзеных Інстытуту Джона Хопкінса, па стане на раніцу 4 красавіка па ўсім свеце зафіксавана 1 100 283 выпадкі інфікавання COVID-19.
Агульная колькасць смерцяў – 58 929 тысяч асобаў. Паправіліся агулам больш за 226 тысяч.
Па колькасці інфікаваных першае месца ў свеце займаюць ЗША, дзе каронавірус выявілі ў больш за 277 тысяч чалавек, затым ідуць Італія, Іспанія і Нямеччына. Замыкае пяцёрку Кітай, дзе эпідэмія пачалася ў снежні мінулага году.
Больш за ўсё памерлых па-ранейшаму ў Італіі – 14 681 чалавек, у Іспаніі – 11 198. У Францыі – 6 507 ахвяр.
У апошнія дні скачок смяротных выпадкаў назіраецца ў Вялікай Брытаніі – 3 605 памерлых.
У Беларусі па стане на 3 красавіка зафіксаваны 351 выпадак інфікавання, ад 6 да 8 чалавек (паводле інфармацыі СМІ) памерла.
КА belsat.eu