Бізнесмен набыў дом Уладзіміра Караткевіча, каб падарыць яго музею


Уласнік сеткі крамаў «Пяты элемент» Андрэй Балабін набыў дом Уладзіміра Караткевіча ў Воршы, які быў выстаўлены на продаж сёлета ўлетку, паведамляе nn.by.

У гэтым доме Караткевіч напісаў «Дзікае паляванне караля Стаха».

Дом Уладзіміра Караткевіча

Бізнесмен набыў нерухомасць за Br 10 800. Ён збіраецца перадаць дом мясцоваму музею.

Балабін нарадзіўся ў Воршы. Вучыўся ў аршанскай школе №7. Пасля скончыў Менскае сувораўскае ваеннае вучылішча і паступіў у Менскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча.

У рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі ён займае 133-е месца.

Музей Уладзіміра Караткевіча ў Воршы (вул. Уладзіміра Леніна, 26) адкрыўся ў 2000 годзе.

У 2016 годзе ў Рагачове адкрыўся Дом кнігі імя Уладзіміра Караткевіча.

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Стужка навінаў