Берасцейскі БЧБ-мэн Андрэй Прыстаўка сустрэне новы год за кратамі


Суддзя Маскоўскага раённага суда Берасця Вера Філонік прысудзіла Андрэю Прыстаўке 15 содняў арышту за пікет 22 снежня. У той дзень Андрэй выйшаў з адзіночным пікетам да аддзелу міліцыі ў раёне Паўднёвы. Тады мужчыну затрымалі і адвезлі ў ІЧУ, але суд накіраваў яго справу на дапрацоўку.

Андрэй Прыстаўка падчас суда

Акрамя содняў суддзя пастанавіла знішчыць сцяг (чырвоны з гербам «Пагоня») з якім яго затрымалі. Гэты раз быў сёмым выпадкам, калі яго затрымалі са сцягам каля аддзялення міліцыі ў Паўднёвым. Нагадаем, герб ВКЛ «Пагоня» унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, гэты геральдычны знак намаляваны на гербах такіх гарадоў, як Віцебск, Верхнядзвінск, Рэчыца і Лепель.

Гэта не першае затрыманне Андрэя. 8 лістапада мужчына прымаў удзел у акцыі пратэсту ў Менску, яго затрымалі сілавікі, моцна збілі ў бусе. Пасля таго мужчына атрымаў чарговыя 15 содняў арышту, а пакуль сядзеў яшчэ 50 базавых велічыняў штрафу (1350 рублёў) па іншай справе.

«Мяне зацягнулі ў бус, і пачалі збіваць: білі па галаве, на спіце, па нагах. Аказалася ў мяне зламаная рука, але ні на Акрэсціна, ні ў вязніцы ў Баранавічах і Жодзіна мне дапамогі не аказалі. Усе 15 содняў я прасядзеў са зламанай рукой, і толькі 24 лістапада, калі адседзеў содні я змог атрымаць дапамогу і мне наклалі гіпс і далі бальнічны», – расказаў Андрэй Прыстаўка «Белсату».

 

Андрэй Прыстаўка вядомы ў Берасці тым, што пафарбаваў валасы і бараду пад колер нацыянальнага сцягу.

АД / belsat.eu

Стужка навінаў