Бэнксі інкогніта выставіў сваю працу на біенале ў Венецыі – яго прагнала паліцыя


Брытанскі мастак Бэнксі патаемна выставіў сваю працу на біенале ў Венецыі. Відэасправаздачу з гэтай падзеі ён апублікаваў у сваім «Instagram’е».

«Нягледзячы на тое, што гэта найбуйнейшая і самая прэстыжная падзея ў свеце мастацтва, чамусьці мяне ніколі сюды не запрашалі», – падпісаў Бэнксі відэа.

Інсталяцыя, якую выставіў Бэнксі атрымала назву «Venice in Oil» («Венецыя алеем») – пазл з некалькіх карцінаў, напісаных алеем (з якіх складаецца адна карціна) – круізны лайнер у порце Венецыі, які забруджвае навакольнае асяроддзе.

Напрыканцы відэа бачна як Бэнксі праганяе мясцовая паліцыя.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў