Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў звесткі пра сярэдні заробак у кастрычніку 2020 года.
Паводле Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак у кастрычніку склаў Br 1285. З улікам сярэдняга курсу долара за мінулы месяц, гэты паказнік склаў $ 497.
У параўнанні з вераснем сярэдні заробак павялічыўся на Br 20,5.
Самы вялікі сярэдні заробак у 2020 годзе беларусы атрымалі ў ліпені. Тады ён склаў Br 1287,5, або $ 533 паводле сярэдняга курсу долара за той месяц.
МГ belsat.eu