Белстат упершыню запрасіў на перапіс па-беларуску


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі 15 кастрычніка ўпершыню пачаў рассылаць беларускамоўныя смс-паведамленні жыхарам краіны з заклікам узяць удзел у перапісе насельніцтва.

Беларускамоўнае смс ад Белстату

Нагодай для новай рассылкі стала набліжэнне дня завяршэння перапісу онлайн.

 

«18 кастрычніка 2019 г. апошні дзень інтэрнэт-перапісу», – адзначылі ў ведамстве і нагадалі, што перапісацца пакуль яшчэ можна на сайце census.by.

Па стане на 21:20 15 кастрычніка ўдзел у перапісе праз інтэрнэт узялі 1 264 350 чалавек.

Перапіс-2019 распачаўся. На якія пытанні варта звярнуць увагу?

З 21 кастрычніка перапісчыкі пачнуць хадзіць па кватэрах і дамах тых беларусаў, хто не перапісаўся онлайн або на стацыянарных пунктах перапісу.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары