Авіякампанія «Белавія» пасля падзення каля Тэгерану самалёта «Міжнародных авіялініяў Украіны» (МАУ) спыняе палёты над Іранам ды Іракам. Пра гэта паведамляе TUT.by.
Цяпер «Белавія» ладзіць чартарны рэйс Менск-Дубай, які лятае раз на тыдзень праз Іран. Наступны рэйс, запланаваны на 10 студзеня, будзе аблятаць і Іран, і Ірак.
Расавіяцыя таксама рэкамендуе расейскім авіякампаніям не выкарыстоўваць паветраную прастору Ірану, Іраку, Персідскага і Аманскага заліваў, перадае РИА «Новости».
З 9 студзеня палёты і Іран спыняе Украіна.
Украінскі пасажырскі самалёт упаў ля тэгеранскага аэрапорту. Усяго, па дадзеным МЗС Украіны, загінулі 176 чалавек.
За некалькі гадзін да гэтага іранскія вайскоўцы выпусцілі па амерыканскіх базах у Іраку балістычныя ракеты.
МГ belsat.eu