«Белавія» адмяніла рэйсы ў 23 краіны. Кліентам абяцаюць вярнуць грошы


Праз каронавірус авіякампанія «Белавія» адмяніла дзясяткі рэйсаў у 23 краіны.

«Белавія» актыўна сочыць за сітуацыяй, выкліканай каронавірусам, а таксама прытрымліваецца рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Бяспека пасажыраў у прыярытэце ў авіякампаніі», – гаворыцца на сайце авіякампаніі.

Частку рэйсаў «Белавія» адмяніла пасля прыняцця адпаведных каранцінных захадаў урадамі краінаў з успышкаю каронавірусу.

Так, напрыклад, «Белавія» адмяніла ўсе палёты ў Італію.

Да 31 сакавіка па аўторках і чацвяргах «Белавія» не будзе лятаць па маршруце Менск-Тэль-Авіў-Менск, пакідаючы ў раскладзе палёты толькі па нядзелях. Да 31 сакавіка ў Ізраіль не змогуць трапіць людзі, якія не маюць грамадзянства Ізраіля або ізраільскага віду на жыхарства. Таксама не атрымаецца паляцець з Менску ў Ашгабад да 1 красавіка ўключна.

Поўны спіс краінаў і рэйсаў з датамі шукайце тут.

«Белавія» паведамляе, што ўладальнікі квіткоў на адмененыя рэйсы вернуць грошы.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў