Беларусы ў рэйтынгу рэлігійнасці – у самым цэнтры сярод еўрапейскіх краінаў


Сярод 34 еўрапейскіх краінаў Беларусь заняла 13-е месца ў рэйтынгу рэлігійнасці. Даследчыкі адзначаюць, што практычна кожны трэці беларус адказаў, што шчыра верыць у Бога.

Вынікі даследавання апублікавалі сацыёлагі з Даследчага цэнтру П’ю (Pew Research Center).

«Еўрапейцы ў цэлым менш рэлігійныя, чым жыхары іншых частак свету. Але і ўнутры Еўропы часам назіраюцца значныя адрозненні», – адзначаюць аўтары апытання.

Каб ацаніць узровень рэлігійнасці, аналітыкі вывучылі чатыры паказнікі: наведванне рэлігійных службаў, частата малітваў, вера ў Бога і ацэнка важнасці рэлігіі ў жыцці. У агульным рэйтынгу рэлігійнасці Беларусь заняла 13-ю пазіцыю.

Паводле ацэнак сацыёлагаў, 27% насельніцтва можна ахарактарызаваць як высокарэлігійныя грамадзяне. Каля 20 % апытаных у Беларусі заявілі: рэлігія вельмі важная ў іх жыцці. Як мінімум раз у месяц 30 % грамадзянаў нашай краіны наведваюць службы. Амаль кожны чацвёрты адзначыў, што абсалютна верыць у Бога і моліцца штодня.

Аўтары дакладу кажуць, што жыхары Цэнтральнай і Усходняй Еўропы часцей маюць больш высокую рэлігійнасць у параўнанні з заходнееўрапейцамі.

У топ-10 самых рэлігійных краін трапілі Румынія, Арменія, Грузія, Грэцыя, Малдова, Боснія, Харватыя, Польшча, Партугалія, Сербія. Найменш рэлігійныя – Бельгія, Швецыя, Чэхія, Данія і Эстонія.

Украіна апынулася на 11-й пазіцыі. Тут каля 31 % апытаных ацэньваюць сябе як вельмі рэлігійныя, Літва апынулася на 16-м месцы, а Расея – на 20-м.

Hавiны
Вернікі жывуць даўжэй за атэістаў
2018.06.15 11:06

СК, belsat.eu

Стужка навінаў