Беларускія вайскоўцы падчас супольных вучэнняў з расейцамі «Шчыт Саюзу» правялі абарончы бой з умоўным праціўнікам у перадавой паласе абароны. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Беларусі.
Артылерыйскія падраздзялення з Беларусі паразілі камандныя пункты, а таксама вайскоўцаў і тэхніку ўмоўнага праціўніка, не даўшы яму замацавацца на занятых рубяжах.
Таксама беларускае звяно штурмавікоў Су-25 пры поўнай адсутнасці светлавых арыенціраў на зямлі нанесла ўдар па танкавым падраздзяленні на маршы. Для гэтага ўжываліся 250-кілаграмовыя авіяцыйныя бомбы і некіравальныя авіяцыйныя ракеты рознага тыпу.
У міністэрстве адзначылі, што беларускія вайскоўцы са сваімі задачамі справіліся паспяхова.
МГ belsat.eu