Беларускі выйгралі золата на чэмпіянаце Еўропы па індор-хакеі


Беларуская жаночая зборная па індор-хакеі святкуе перамогу ў фінальным матчы чэмпіянату Еўропы. Фота – БелТА

Жаночая зборная Беларусі ў серыі булітаў перамагла каманду Нідэрландаў у фінале чэмпіянату Еўропы па індор-хакеі – 1: 1 (4: 3 Б). Сустрэча прайшла ў менскім Палацы спорту.

У асноўны час матчу на гол Лізы Пост узяццем брамы суперніц адказала Марына Нікіціна. Пазней менавіта Нікіціна рэалізавала вырашальны штрафны кідок, падае «Прэсбол».

Гульнявы момант падчас матчу паміж зборнымі Беларусі і Нідэрландаў у фінале чэмпіянату Еўропы па індор-хакеі ў Менску. 26 студзеня 2020 года. Фота – БелТА

Бронза спаборніцтваў дасталася зборнай Чэхіі, якая адолела немак (3: 2).

Раней жаночая нацыянальная каманда Беларусі заваёўвала бронзу на чэмпіянатах Еўропы 2016 і 2018 гадоў. Акрамя таго, у 2018 годзе беларускі сталі трэцімі на Кубку свету.

  • Індор-хакей – хакей у памяшканні. Па сутнасці, гэта адзін з відаў хакею на траве, але ў адрозненні ад яго, індор-хакей не ўваходзіць у алімпійскую праграму.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў