Беларускі суд вырашыў, хто будзе галоўным апекуном сына Вікторыі Азаранкі


Ленінскі суд Менску прызнаў Вікторыю Азаранка асноўным апекуном над аднагадовым сынам Леа. Каліфарнійскі суд пацвердзіў, што гэта рашэнне мае сілу і на тэрыторыі ЗША.

Згодна з рашэннем, дзіця павінна пастаянна знаходзіцца з маці і можа бачыцца з бацькам у парадку, вызначаным судом. Асноўным месцам жыхарства Лео названая Беларусь.

Як паведаміў sport.tut.by знаёмая з сітуацыяй крыніца, беларускі суд разгледзеў усе спрэчныя пытанні па справе аб апецы яшчэ да перадачы дакументаў у амерыканскі суд. У тым ліку разгледзелі парадак удзелу ў яго выхаванні абодвух бацькоў.

Прадстаўнікі Білі Макега спрабавалі абскардзіць гэтае рашэнне ў Менскім гарадскім судзе, але скаргу адхілілі. На абскарджанне рашэння ў былога бойфренда Азаранкі ёсць тры тыдні.

Былая першая ракетка свету плануе як мага хутчэй вярнуцца на радзіму. Паводле TMZ Sports, Азаранка хоча, каб бацька Леа прымаў удзел у жыцці сына, і спадзяецца наладзіць з ім зносіны.

Праз судовыя разбіральніцтвы тэнісістка прапусціла Australian Open, US Open, а таксама некалькі важных турніраў.

ДР belsat.eu

 

 

Стужка навінаў