Беларускі рубель рэзка патаннеў. Чаму так адбылося і што будзе далей?

У выніку таргоў на Менскай валютнай біржы 28 кастрычніка беларускі рубель значна наблізіўся да свайго жнівеньскага мінімума.

Долар падаражэў на 4,56 капейкі да 2,599 рубля за $1. Еўра – на 3,46 капейкі да Br3,0521 за €1.

Старэйшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб патлумачыў Onliner, з чым гэта звязана. Вось яго галоўныя высновы.

  1. Скончыўся падатковы тыдзень. Прадпрыемствы выплацілі падаткі за месяц і за трэці квартал і зараз не маюць такой патрэбы ў беларускіх рублях.
  2. Упаў расейскі рубель, які, ў сваю чаргу залежыць, ад коштаў на нафту. Барэль нафты маркі Brent апусціўся да $40. А беларускі рубель адчувальны да стану расейскай валюты.
  3. Падзенне беларускага рубля магло быць мацнейшым, але людзі і прадпрыемствы не маюць лішніх грошай, каб купляць валюту.
  4. У доўгатэрміновай перспектыве падзенне беларускага рубля працягнецца, але тэмпы гэтага залежаць ад улады, у руках якой станок для друкавання грошай.

АА Belsat.eu

Hавiны