І заклікае выбаршчыкаў не паддавацца на правакацыі.
Пастаянная камісія палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму кіраванню і рэгламенту выражае занепакоенасць абстаноўкай, якая складаецца вакол кампаніі па збору подпісаў магчымых кандыдатаў у прэзідэнты. Аб гэтым гаворыцца ў заяве, апублікаванай на старонцы Нацыянальнага сходу.
«Лічым недапушчальным выкарыстоўвання фармату збору подпісаў не для падтрымання патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, а ў мэтах маніпулявання свядомасцю людзей, нагнятання сацыяльнай напружанасці і спекуляцыі на складанай эканамічнай і санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі, з наступствамі якой сёння змагаюцца ўсе краіны свету», – адзначаецца ў заяве.
Беларускі парламент адзначае безадказнасць пэўных ініцыятыўных групаў, а таксама выкарыстоўванне брудных паліттэхналогіяў, якія «не проста накіраваныя на парушэнне грамадскага парадку, але маюць на мэце стварыць раскол у грамадстве».
Нацыянальны сход заклікае выбаршчыкаў не паддавацца на маніпуляцыі і дзейнічаць выключна ў межах выбарчага заканадаўства Беларусі.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 9 жніўня. Зараз у краіне праходзіць этап збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.
1 траўня на сустрэчы з кіраўніком КДБ Валерам Вакульчыкам Лукашэнка заявіў, што не дапусціць у Беларусі Майдану.
КТ belsat.eu