Беларускі грузавік згарэў на польскай трасе


Фура, якая перавозіла з Сувалак у Горадню будаўнічыя матэрыялы, загарэлася на хаду. Дым было бачна за некалькі кіламетраў. На месца здарэння прыехалі пяць пажарных нарадаў, якія вадой ды пенай затушылі пажар. Трасу на некалькі гадзін заблакавалі.

«Я ехаў і раптам паўсюль з’явіўся дым. Мы з напарнікам спрабавалі тушыць самі, але без выніку», – распавёў  беларускі кіроўца isokolka.eu.

Пацярпелых няма, абодва кіроўцы паспелі выскачыць з кабіны, але не змаглі самі спыніць агонь.

Прычыны здарэння высвятляе мясцовая паліцыя. Верагодна поліўрэтанавая пена загарэлася пад уплывам высокай тэмпературы, піша Kurier Poranny.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў