27 ліпеня беларускі відэаблогер з армянскімі каранямі Уладзіслаў Маўсэсаў (ён жа – Улад Мага) апублікаваў паўгадзіннае відэа са сваёй паездкі ў Нагорны Карабах.
У сваім відэа ён распавядае, што мае карабахскія карані і спрабаваў знайсці ў Карабаху сваякоў. Мужчына таксама прызнаецца, што прозвішча ягоных продкаў гучала як Маўсэсян.
«Гэта папулярнае тут прозвішча – магчыма таму знайсці нікога не атрымалася», – дадаў блогер.
На кадрах бачна, што падчас паездкі ў Карабах да заплечніка Маўсэсава быў прымацаваны афіцыйны беларускі сцяг.
14 ліпеня Мага заявіў, што ягонае жыццё можа быць у небяспецы. Паводле яго Азербайджан абвесціў яго ў вышук. Пасля гэтага блогер выехаў у Арменію.
У новым відэа, між іншым, Улад распавядае, што армянскія ўлады выдзелілі яму кватэру.
ДД