Беларуская эротыка: «А шалёны, апантаны, памачыў канец у смятану»


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”79594″ img_size=”large”][vc_column_text]Увесну выйдзе кніга пра беларускую эратычную народную творчасць.

Вядоўца «Белсату» Глеб Лабадзенка прымае заявы на кнігу «Беларускі эратычны фальклор», якая рыхтуецца да выдання. «Мова-нановец» кажа, што такім чынам можна не проста гарантаваць атрыманне асобніка, але і набыць кнігу па найніжэйшым кошце – 95 000 рублёў.

Я, бывала, усім давала

На гарачай на пячы.

Мяне маменька ругала,

Што працерла кірпічы.

Навуковая праца «Беларускі эратычны фальклор» пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай і Анатоля Фядосіка выйшла 10 год таму. Цяперашні аднайменны зборнік робіцца на падставе таго матэрыялу, але кніга будзе адаптаваная для шырокага кола чытачоў.

Эратычная тэматыка ўласцівая практычна ўсім жанрам традыцыйнага фальклору беларусаў. Жанчына і мужчына, іх любоўныя і інтымныя ўзаемаадносіны апісаныя ў творах вуснай народнай творчасці, сабраных у дадзеным зборніку. Такія тэксты ўключалі ў свае зборы выбітныя фалькларысты ХІХ стагоддзя Е. Раманаў і П. Шэйн, М. Федароўскі і М. Нікіфароўскі, а вясельныя песні, прымеркаваныя да першай шлюбнай ночы і сабраныя А. Дэмбавецкім, выйшлі нікчэмна малым накладам – усяго ў 20 асобнікаў.

Музыкант у нас адзін,

Праўда, дзевачкі, дадзім?

Праўда, дзеўкі, трэба даць,

Весялей будзе іграць.

Вельмі любіў такія тэксты Рыгор Барадулін – багата іх трапіла ў зборнікі «Здубавецце» і «Вушацкі словазбор». Іскрыстыя і дасціпныя песні запісваюцца ў беларускай вёсцы да сёння. Абрадавы фальклор падаецца ў коле каляндарных і сямейных святаў, а пазаабрадавая лірыка і прыпеўкі прадстаўленыя калекцыямі этнографаў.

Стань-ка мне ты перадом,

А я к табе груддзю.

А як ночка нас застане –

Вынімай аруддзю.

Запісы ХІХ ст. адаптаваныя да нормаў сучаснай беларускай мовы, але захоўваюць мясцовы маўленчы каларыт.

Пачуць болей смаку беларускай аўтэнтычнае эратычнае творчасці можна на старонцы «Мовы нанова».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў