Беларуская чыгунка перад Калядамі запусціць дадатковыя цягнікі


Перад святамі, з 22 снежня сёлета і па 12 студзеня наступнага году чыгунка прызначае дадатковыя цягнікі і павялічвае перыядычнасць курсавання цягнікоў у міжнародным і міжрэгіянальным спалучэнні.

У міжнародных зносінах дадаткова прызначана ажно 18 цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах: Менск-Масква-Менск, Менск-Санкт-Пецярбург-Менск, Масква-Берасце-Масква, Санкт-Пецярбург-Бранск, Гомель-Сноўск-Гомель, Менск-Вільня-Менск, паведамляе прэсавая служба чыгункі.

У міжрэгіянальным зносінах падчас калядных і навагодніх святаў будзе курсаваць 120 дадатковых цягнікоў, якія спалучаць сталіцу з абласнымі цэнтрамі.

Праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальным і міжнародным паведамленнях працягваецца.

Hавiны
У рэгіянальных цягніках з’явілася магчымасць для правозу ровараў
2018.11.21 12:20

СК, belsat.eu

Стужка навінаў