У рэгіянальных цягніках з'явілася магчымасць для правозу ровараў


Беларуская чыгунка стварае ў рэгіянальных цягніках адмысловыя месцы для перавозу ровараў. Першай абсталявана электрычка Менск-Гудагай.

Першапачаткова месцамі для правозу ровараў абсталююцца два цягнікі: электрацягнік ЭР9 і дызель-цягнік ДР1А. У вагонах ствараюцца мацаванні для перавозу трох ровараў. Цяпер канструкцыя выпрабоўваецца на трываласць. А пасля выпрабаванняў у будучым месцамі для правозу ровараў плануецца абсталяваць увесь рухомы склад рэгіянальных лініяў эканомкласу.

Паводле правілаў перавозак, пакуль што ў цягніках дзейнічаюць звычайныя правілы перавозкі ручной паклажы. Калі габарыты ровара перавышаюць 200 сантыметраў, то для пасажыру неабходна набываць дадатковы білет.

Hавiны
Беларуская чыгунка зоймецца адловам «зайцаў»
2018.10.17 18:27

СК, belsat.eu

Стужка навінаў