«Беларуськалій» заявіў, што гатовы прыняць назад на працу звольненых работнікаў


Адпаведная інфармацыя месціцца ў апублікаваным на афіцыйным сайце прадпрыемства прэс-рэлізе.

Таксама ідзецца пра зняцце дысцыплінарных санкцыяў з некаторых працаўнікоў. Сцвярджаюць, што такую пастанову ўхваліла кіраўніцтва.

– Мы ўвесь час кантактуем і працягнем у далейшым супрацу з кампаніяй «Яра» ў пытаннях гарантавання бяспекі ўмоваў працы, паляпшэння здароўя і павышэння сацыяльнага ўзроўню нашых работнікаў, – гаворыцца ў прэс-рэлізе «Беларуськалію». – Кіраўніцтва прадпрыемства пастанавіла зняць дысцыплінарныя спагнанні з работнікаў (прэс-рэліз за 17 снежня 2020 года), а звольненыя раней працаўнікі могуць быць прынятыя назад на працу ў «Беларуськалій» у выпадку падачы імі адпаведных заяваў.

Таксама адміністрацыя «Беларуськалію» абмеркавала разам з прафсаюзнымі арганізацыямі прадпрыемства павышэнне эфектыўнасці працы грамадскага кантролю за бяспекаю вытворчасці. Бліжэйшым часам наймальнік і прафсаюзы ўнясуць адпаведныя прапановы для ўдасканалення Палажэння аб працы грамадскіх інспектараў.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў