Беларускага дальнабойніка з інсультам абяцаюць транспартаваць на радзіму 8 чэрвеня


Пасля розгаласу СМІ «Белдзяржстрах» пагадзіўся эвакуяваць Івана Зянкевіча 8 чэрвеня. Цяпер з мужчынам у італьянскім шпіталі ягоная дачка Аліна.

Дзяўчына баіцца, што страхавая кампанія зноў можа забіць адбой.

«Пакуль усё недакладна. Яны зноў могуць памяняць рашэнне або запрапанаваць варыянт, якога не ўдасца зрэалізаваць. Нам тлумачаць сваю бяздзейнасць тым, што моцна турбуюцца пра стан пацыента, і не спяшаюцца яго вывозіць. Італьянскі доктар сцвярджае, што ўжо 31 траўня можна было яго перавезці ў Беларусь. Бацьку зрабілі адпаведныя даследаванні мозга і сэрца».

Стан 56-гадовага нарадзінца Івенца цяпер стабільны. У шпіталі гораду Тальмэцца ён застаецца з 24 траўня. Мужчына патрабуе пільнага лекавання, якое можа прайсці толькі ў Беларусі. Аднак пытанне з транспартаваннем дасюль не развязанае.

Іван Зянкевіч застрахаваны ў «Белдзяржстраху» на 70 тыс. долараў.

У беларуса здарыўся інсульт у Італіі. «Белдзяржстрах» адмаўляецца яго эвакуяваць

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары