У фінале спаборніцтва ў Нью-Гэйвэне (прызавы фонд – $ 799 тыс.) першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выгуляла іспанку Карлу Суарэс Навару – 6:1, 6:4.
У панядзелак 20-гадовая беларуска зойме рэкордную для сябе 20-ую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Цікава, што яшчэ год таму яна не ўваходзіла нават у топ-100 сусветнага тэнісу.
Каб выгуляць іспанку, Арыне спатрэбілася толькі 24 хвіліны.
Арына Сабаленка – трэцяя беларуска, якая мае адзіночны тытул. Вікторыя Азаранка перамагала ў 21 турніры WTA у адзіночным разрадзе, Наталля Зверава – у чатырох турнірах.
НМ, belsat.eu, фотаздымак Jean-Yves Ahern-USA TODAY Sports/ Forum