Грамадзянам Беларусі рэкамендуюць часова ўстрымацца ад паездак у паўночныя рэгіёны Італіі.
У Мінспорту адзначылі, што на італьянскай поўначы выяўлена больш за 220 выпадкаў заражэння, уключаючы выпадкі смерці. Выпадкі заражэння выяўленыя ў Ламбардыі, Вэнэце, П’емонце і Эмільі-Раманні. Адмяняюцца публічныя падзеі, уключаючы культурныя і спартыўныя.
У сувязі з сітуацыяй, звязанай з распаўсюджваннем каронавіруса, Міністэрства спорту і турызму, а таксама Міністэрства аховы здароўя Беларусі рэкамендавалі часова ўстрымацца ад паездак у паўночныя рэгіёны Італіі.
Між тым авіякампанія «Белавія» паведаміла, што пакуль ніякіх забаронаў на палёты ў гарады Італіі няма.
«Мы выконваем палёты па маршрутах Менск-Мілан-Менск і Менск-Рым-Менск, як і ўсе авіякампаніі свету, у штатным рэжыме», – адзначылі ў кампаніі.
Таму зварот квіткоў можа ажыццяўляцца толькі паводле правілаў тарыфу, паводле якога яны набываліся.
МГ belsat.eu