Расея скасавала забарону на ўезд на сваю тэрыторыю для грамадзянаў краінаў Садружнасці незалежных дзяржаваў.
Паводле распараджэння ўраду РФ, апублікаванага на Партале прававой інфармацыі, абмежаванні на ўезд у Расію, уведзеныя на фоне распаўсюду каронавіруса з 18 сакавіка па 1 траўня, не распаўсюджваюцца на грамадзянаў краін СНД, а таксама самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Рашэнне датычыць тых, хто прыбывае ў РФ праз паветраныя пункты пропуску і накіроўваецца ў дзяржавы свайго грамадзянства транзітам праз тэрыторыю Расеі.
16 сакавіка пра закрыццё мяжы з Беларуссю заявіў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.
«Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў», – сказаў ён.
Інфармацыю пра закрыццё мяжы ў Менску сустрэлі вельмі крытычна. Спачатку занепакоіўся МЗС, пазней Лукашэнка заявіў, што Расея сама «уся палае ад каронавірусу».
МГ belsat.eu