Беларусь заваліла снегам (Фотафакт)


Траса М4 Менск – Магілёў лічыцца адной з лепшых дарог у Беларусі: дзве паласы ў кожны бок, ідэальны асфальт. Але раніцай 5 студзеня і па ёй можна было ехаць з вялікай асцярожнасцю.

У Беларусі з ночы занялася завіруха. Па трасе М4 Менск – Магілёў ехаць раніцою суботы можна было з вялікай асцярожнасцю – часам дарогі ўвогуле не было бачна.

Больш-менш упэўнена ехаць можна было толькі па адной паласе з двух, на якой быў бачны асфальт

З аднаго боку, ехаць небяспечна – на снезе машыну моцна носіць. З іншага, вакол такая прыгажосць! За вакном не бачна лініі гарызонту – паўсюль бялым-бяло.

Па трасе М4 Менск – Магілёў ехаць раніцою суботы можна было з вялікай асцярожнасцю

А 10-й гадзіне раніцы тэхніка яшчэ не паспела пачысціць трасу ад Менску да Бялыніч, таму ехаць трэба было з вялікай асцярожнасцю.

На ўсёй адлегласці трасы стаяла шмат машын на аварыйке

Ехаць больш за 70 км/г кіроўцы баяліся. Пры апярэджванні хуткасць скідвалі абодва кіроўцы да 50-60 км/г. Больш-менш упэўнена ехаць можна было толькі па адной паласе з двух, на якой быў бачны асфальт.

У Беларусі з ночы занялася завірухаДругая паласа была цалкам заснежаная і таму небяспечная, пасля выезду на яе машыны моцна кідала з боку ў бок.

Ехаць больш за 70 км/г кіроўцы баяліся

Адрэзак М4 ад Бялынічаў да Магілёва лепш пачышчаны, на ім можна спакойна прытрымлівацца сярэдняй хуткасці 100 км/г.

А 10-й гадзіне раніцы тэхніка яшчэ не паспела пачысціць трасу ад Менску да Бялыніч

На ўсёй адлегласці трасы стаяла шмат машын на аварыйке. Таксама багата працавала камунальнай тэхнікі.

На трасе таксама багата працавала камунальнай тэхнікі

Спадзяёмся, дарогу ўжо дачысцілі і цяпер на ёй ехаць стала бяспечна. Паважаныя кіроўцы, памятайце, што пры снегападзе трэба быць вельмі ўважлівымі за стырном. Не забывайце ўключаць бліжняе святло і прытрымлівацца бяспечнай хуткасці і адлегласці ад іншых машын. Добрай дарогі!

А 10-й гадзіне раніцы тэхніка яшчэ не паспела пачысціць трасу ад Менску да Бялыніч

За вакном не бачна лініі гарызонту – паўсюль бялым-бяло.

Вольга Васільева, фота аўтара/belsat.eu

Стужка навінаў