Польскі суд пастанавіў вызваліць беларуса з Гдыні, 30-гадовага Сцяпана Свідзерскага, якога затрымалі паводле артыкулу «Замах на забойства», пасля інцыдэнту са стралянінаю ў офісе «Thomson Reuters»
Пасля вызвалення Сцяпан Свідзерскі паведаміў журналістам, што задаволены рашэннем суддзі і як запэўніў, не вінаваты ў тым, што адбылося ў аўторак увечары.
Пракуратура, якая вінаваціла яго ў замаху на забойства, цяпер збіраецца абскардзіць рашэнне суду.
Грамадзянін Беларусі ішоў са зброяй па калідоры. Калі іншы мужчына звярнуў яму ўвагу, Сцяпан С. меўся пацэліць у ягоным кірунку і сказаў стаць на калені. Потым дайшло да штурханіны і прагучалі стрэлы – распавядаюць сведкі радыё «Gdańsk».
Аднак гэтая версія афіцыйна не пацверджаная.
Падчас страляніны ніхто не пацярпеў.
НМ, belsat.eu, паводле Radio Gdańsk, Radio Gdańsk/Grzegorz Armatowski