Беларусь прадала Парытэтбанк сыну «сябра Лукашэнкі»


Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі абвясціў аб продажы 99,83 % акцый Парытэтбанку кампаніі «Beristore Holdings Limited», якая належыць расейскаму бізнесмену Саіду Гуцэрыеву.

Кіпрская кампанія «Beristore Holdings Limited» Саіда Гуцэрыева выкупіла 99,83 % акцыяў Парытэтбанку.

Кампанія «Beristore Holdings Limited» паўстала ў красавіку 2019 года

«У адпаведнасці са Стратэгіяй развіцця фінансавага рынку Рэспублікі Беларусь да 2020 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2017 года 229/6, у якасці аднаго з асноўных напрамкаў далейшага развіцця банкаўскай сістэмы прадугледжана зніжэнне долі дзяржавы ў статутных фондах банкаў аж да поўнага выхаду са складу акцыянераў (удзельнікаў) асобных банкаў шляхам продажу стратэгічным інвестарам акцый (доляў у статутных фондах)», – гаворыцца ў паведамленні Камітэту па маёмасці Беларусі.

Саід Гуцэрыеў з’яўляецца саўладальнікам зарэгістраванай у Беларусі крыптабіржы Currency.com і некалькіх беларускіх ІТ-стартапаў. Ён другі сын Міхаіла Гуцэрыева, якога ў беларускіх медыях часта называюць «сябрам Лукашэнкі».

Міхаіл Гуцэрыеў стварае на базе Старобінскага радовішча калійных соляў Нежынскі горна-абагачальны комплекс па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да 2 мільёнаў тонаў хларыду калію ў год. Раней Гуцэрыеў-старэйшы пабудаваў у Менску гатэль «Рэнесанс», тэрмінал для бізнес-авіяцыі ў сталічным аэрапорце ды шэраг іншых аб’ектаў.

У разгар нафтавай вайны з Расеяй кампаніі Міхаіла Гуцэрыева былі адзінымі пастаўшчыкамі нафты на беларускія НПЗ.

Відэа
«Верталёт Гуцэрыева» за $12 млн мае бартавы нумар кіраўніка краіны
2019.03.31 01:03

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў