Беларуская нафтавая кампанія (БНК) купіла партыю нарвежскай нафты Johan Sverdrup з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда, піша агенцтва «Reuters».
«Чакаем гэтую пастаўку, а там далей будзем працягваць перамовы», – сказаў «Reuters» прадстаўнік канцэрна «Белнафтахім».
Нафту на Наваполацкі НПЗ даставяць чыгуначным транспартам.
Па ацэнцы крыніцы агенцтва ў порце, пастаўка нафты з Клайпеды ў напрамку Наваполацкага НПЗ абыдзецца Менску значна даражэй за імпарт па нафтаправодах – перавалка і транспарціроўка да завода па чыгунцы будуць каштаваць звыш $ 20 за тону.
Прадаўцом нафты Johan Sverdrup мог выступіць французскі «Total», мяркуюць крыніцы агенцтва.
Пастаўкі на рынак Johan Sverdrup пачаліся восенню 2019 гады пасля запуску аднайменнага радовішча на шэльфе Нарвегіі.
ЮВ/АА belsat.eu