Беларусь не мае намер зачыняць межы ў сувязі з каронавірусам


Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік запэўнівае, што эпідэміялагічная сітуацыя ў нашай краіне пад кантролем, падставаў для таго, каб зачыняць межы няма, піша БелТА.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік адзначае, што зачыняць межы няма падставаў, на яго думку гэта сёння зрабіць немагчыма.

«Наша задача – забяспечыць кантроль на вонкавым контуры за ўсімі, хто ўязджае ў Беларусь», – сказаў Уладзімір Каранік.

Адмыслова з гэтай мэтай пасажыры, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Менск, праходзяць абавязковы тэмпературны скрынінг. За сітуацыяй сочаць і ва ўсіх наземных міжнародных пунктах пропуску.

Hавiны
Каронавірус дабраўся і да Беларусі
2020.02.28 07:40

Асобам, якія прыбываюць з краінаў з неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыяй, надаецца асаблівая ўвага. Памежнікі будуць выяўляць хворых на мяжы і дастаўляць іх да лекараў.

Міністэрства аховы здароўя афіцыйна паведаміла, што ў Беларусі выяўлены каронавірус у грамадзяніна Ірану, які навучаецца ў БНТУ. 27 лютага ў студэнта пацвердзілі інфекцыю.

Студэнт з Ірану, а таксама і асобы, з якімі ён камунікаваў, змешчаныя ў закрытыя боксы Менскага інфекцыйнага шпіталю.

Абноўлена
БНТУ пераводзяць на індывідуальнае навучанне. У студэнта гэтай ВНУ выявілі каронавірус. ВІДЭА
2020.02.28 08:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў