Каронавірус дабраўся і да Беларусі


Каронавірус выявілі ў аднаго са студэнтаў з Ірану, які навучаецца ў Беларусі. Тэсты ў Рэспубліканскім навукова практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі паказалі наяўнасць інфекцыі, паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.

Студэнт з Ірану прыбыў у Беларусь 22 лютага. 27 лютага ў яго афіцыйна пацвердзілі наяўнасць інфекцыі. Грамадзянін Ірану і асобы, з якімі ён кантактаваў, замешчаныя ў Менскі інфекцыйны шпіталь. Медыкі паведамляюць, што інфікаваны пачувае сябе здавальняюча.

Hавiны
Польшча рыхтуецца да вайны з каронавірусам. Што рабіць, каб не падхапіць заразу?
2020.02.27 17:33

Што рабіць, каб не падхапіць заразу?

  • Абавязкова трэба мыць рукі з мылам. Чым часцей, тым лепш! Але рабіце гэта правільна. Тут інструкцыя.
  • Не дакранайцеся да рота і твару нямытымі рукамі.
  • Узмацняйце імунітэт.
  • Лепш не цалавацца і не паціскаць рукі.
  • Пазбягайце кантактаў з хворымі.
  • Калі ёсць магчымасць, то насіце маску. Мяняйце яе раз на дзве гадзіны.
  • Карыстайцеся дэзынфектарамі на спіртавой аснове.
  • Праветрывайце памяшканні, у якіх вы жывяце і працуеце.
  • Тлумачце дзецям, чаму варта мыць рукі!
Абноўлена
БНТУ пераводзяць на індывідуальнае навучанне. У студэнта гэтай ВНУ выявілі каронавірус. ВІДЭА
2020.02.28 08:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў