Беларусь на мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны прадставіць амбасадар у Польшчы


МЗС нашай краіны выказала падзяку Польшчы за запрашэнне кіраўніка Беларусі на мерапрыемствы прымеркаваныя да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, што адбудуцца 1 верасня ў Варшаве. У міністэрстве таксама распавялі, хто будзе прадстаўляць Беларусь у суседняй краіне.

Раней стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка не паедзе ў Варшаву. Паводле Польскага выдання «Rzeczpospolita» прычынаю таму стала тое, што ў Польшчу не запрасілі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

«Rzeczpospolita»: Лукашэнка не паедзе ў Варшаву праз Пуціна

«Нашу краіну на мерапрыемствах будзе прадстаўляць надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Польшчы», – адзначыў Анатоль Глаз, прэсавы сакратар МЗС Беларусі.

У Варшаве амбасаду Беларусі цяпер узначальвае Уладзімір Чушаў, які і будзе прымаць удзел у міжнародным мерапрыемстве.

Анджэй Дуда запрасіў запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Варшаву яшчэ ў сакавіку. Акрамя кіраўніка Беларусі, польскі прэзідэнт даслаў запрашэнні лідарам ЕЗ, NATO і краінаў Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджану, Малдовы, Украіны, Грузіі і Беларусі).

Францыя, Вялікая Брытанія, Польшча і Чэхія адзначылі Дзень Памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары