З 1 студзеня 2020 года Беларуская АЭС увайшла ў склад дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белэнерга». Пра гэта паведамляе прэс-служба «Белэнерга».
Раней БелАЭС наўпрост падпарадкоўвалася Міністэрству энергетыкі.
«Такое рашэнне дасць магчымасць выбудоўваць і весці ў энергасістэме адзіную тэхнічную палітыку ў сферы генерацыі электрычнай энергіі», – паведамляецца ў прэс-рэлізе.
«Белэнерга» падпарадкоўваецца Міністэрству энергетыкі. Усяго ў дзяржаўным аб’яднанні працуе больш за 65 тысяч чалавек.
ІІ belsat.eu