Лукашэнка пра небяспеку аварыі на БелАЭС: «Не дай бог, другі Чарнобыль. Еўропа яго не перажыве»


Падчас дакладу кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку аб ваенна-палітычным становішчы, удзельнікі паседжання закранулі бяспеку атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі даволі добра забяспечана абарона АЭС з паветра. Каля электрастанцыі ў Астраўцы створаны супрацьпаветраны полк з найноўшым узбраеннем – «Тор-М2»(зенітны ракетны комплекс).

Пры гэтым кіраўнік краіны выказаў занепакоенасць дыслакацыяй у Літве вайскоўцаў ЗША, якія цяпер знаходзіцца паблізу БелАЭС.

«Таму трэба быць тут акуратна. Не дай бог, другі Чарнобыль. Еўропа яго не перажыве», – папярэдзіў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка, пры гэтым, выказаў перакананне, што ў Літве разумеюць, калі раптам здарыцца няштатная сітуацыя на атамнай станцыі, то мала не падасца па абодва бакі мяжы.

Занепакоенасць у беларускага боку выклікае размяшчэнне амерыканскіх вайскоўцаў на палігоне ў Літве. Салдаты з ЗША, а таксама танкі і бронетэхніка будуць знаходзіцца ў суседняй краіне да вясны 2020 году.

Hавiны
Ядравае паліва на БелАЭС завязуць у гэтым годзе
2019.10.12 07:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў