Баярскі – за цэнзуру ў Расеі: Столькі дзярма вылезла, што хутка пабачыце голага Карлсана


Актор і музыкант выступіў за татальную цэнзуру і мастацкія саветы, інакш будзе бяда.

На думку Баярскага, прафесіяналы, якіх трэба выбраць паводле крытэраў «розум, гонар і сумленне», павінныя праглядаць усе творы ды вызначаць, ці пабачыць гэта расейскі глядач.

Актор упэўнены, што ў расейскай культуры пануе распуста, якая закранула ўсе сферы творчасці – кінематограф, музыку, жывапіс і літаратуру.

«Вылезла такая колькасць дзярма, што трэба з ім неяк спраўляцца. Дрэнная музыка, мат, танныя п’есы, адсутнасць драматургіі і шмат чаго яшчэ», – панаракаў Міхаіл Баярскі каналу «Дождь».

На думку Баярскага, гледачоў чакае фільм, дзе голы Карлсан лётае за Фрэкен Бок. Такога фільму пакуль няма, але ён хутка зʼявіцца, дадаў актор.

У расейскіх гарадах цягам некалькіх дзён адмянілі больш за 20 канцэртаў папулярных сярод падлеткаў выканаўцаў, і гэты спіс штодня папаўняецца. Бацькоўская грамадскасць, пракуратура і паліцыя ўпэўненыя, што стаяць на варце маральнасці.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў